«Дзень вясёлых забаў»

1 красавіка на малодшым абанеменце бібліятэкі сямейнага чытання «Верасок» каля выставы «Весёлые книги весёлых писателей» праводзілася інтэлектуальная літаратурная латарэя «У палёт адпраўляем смехалёт». Былі разыграны любімыя дзіцячыя кнігі. Каб выйграць адну з гэтых кніг, трэба было ўзяць квіток і адказаць на пытанні, прапанаваныя ў латарэйным білеце. У тых, хто чытаў шмат кніг, не было асаблівых праблем з адказам на пытанне, з якой кнігі гэтыя словы і іншымі. Усе ўдзельнікі атрымалі прызы. На сярэднім абанеменце ў гэты дзень была падрыхтавана выстава-поспех «Книга бьет рекорды», якая складалася з найбольш папулярных у чытачоў кніг.

 

Добавить комментарий