«Счастливый номер»

На працягу студзеня ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» праходзіла акцыя «Шчаслівы нумар, у аснове якой ляжала латарэя. Яе ўдзельнікам сталі тыя чытачы, хто прыйшоў у бібліятэку ў гэтым месяцы. Кожнаму наведвальніку прысвойваўся нумар, адпаведны нумару чытацкага фармуляра. Чытачам падавалася магчымасць выцягнуць з барабана нумар чытацкага фармуляра, уладальнік якога атрымліваў невялікі падарунак. «Шчаслівы нумар» дастаўся 5 чытачам. У якасці прыза пераможцы атрымалі нататнікі. Чытачы былі прыемна здзіўлены і рады падарункам.

Добавить комментарий