У свет інфармацыі праз бібліятэку

15 верасня ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» прайшоў Дзень бібліяграфіі «У свет інфармацыі праз бібліятэку». Ён уключаў кніжныя выставы, агляды літаратуры, гульні. Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі школьнікам аб правілах карыстання даведачна — бібліяграфічным апаратам бібліятэкі, пазнаёмілі з энцыклапедычнай і даведачнай літаратурай. Удзельнікі віктарыны спаборнічалі ў хуткасці выканання заданняў і дакладнасці адказаў. Інфармацыю дзеці шукалі ў прадстаўленых на выстаўцы кнігах. У кожнай кнізе знаходзілася пэўнае заданне — рэбусы, лагічныя пытанні з падвохам.

Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень праводзілася бібліяграфічная гульня «Хачу ўсё ведаць!». Юныя чытачы даставалі з скрыначкі пытанні і самастойна знаходзілі адказы ў энцыклапедыях.

З дапамогай даведачных выданняў, прадстаўленых на выставе ў чытальнай зале «Компас ў свеце ведаў», дзеці змаглі правільна адказаць на пытанні конкурса «Растлумач значэнне слова або тэрміна». Хлопчыкам і дзяўчынкам  было прапанавана самім пабываць у ролі бібліятэкара і знайсці інфармацыю па розных тэмах. Удзельнікі пераканаліся, што веды, атрыманыя ў гэты дзень, стануць для іх добрымі памочнікамі ў выбары неабходных кніг і пошуку патрэбнай інфармацыі.

Добавить комментарий