«Ад калыханкі да забаўлянкі»

Прывіць дзецям любоў і павагу да роднай мовы дапамагае новы праект «Ад калыханкі да забаўлянкі» аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача, складзены сумесна з дашкольнымі установамі адукацыі. З беларускім фальклорам дашкольнікі знаёмяцца ў цікавай і зразумелай гульнёвай форме, і не толькі ў бібліятэцы, але і на занятках у дзіцячых садах. Дзеці слухаюць і абыгрываюць разам з педагогам беларускія фальклорныя творы для самых маленькіх: калыханкі і забаўлянкі, пацешкі і заклічкі, прыказкі і прымаўкі, песні, дражнілкі, загадкі і іншыя.

Выхаванцы старэйшай групы ДУА «Дзіцячы сад №26 г.Маладзечна» пазнаёміліся з напаўненнем торбачкі і атрымалі першае заданне.

.

 

 

Добавить комментарий