«Беларуская кніга чакае вас»

Кожны год у бібліятэцы мы праводзім «Тыдзень беларускай мовы», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, які святкуецца 21 лютага. На сустрэчы з нашымі чытачамі мы запрашаем самых цікавых гасцей. 22 лютага нашай шаноўнай госцяй была Тамара Іванаўна Аўсяннікава — актыўны удзельнік літаратурнага аб’яднання «Купалінка», член клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца», дыпламантка міжнародных конкурсаў, былы настаўнік нямецкай мовы. Імя Аўсяннікавай Тамары Іванаўны знаёма не толькі жыхарам нашага раёна, але і за яго межамі. Яе ведаюць як таленавітага паэта і светлага душой чалавека, які валодае талентам бачыць свет інакш, чым усе навокал і здольна перадаць гэта пачуццё з дапамогай вершаў. Тамара Іванаўна вельмі яркая і таленавітая асоба, піша вершы для дзяцей і дарослых, а таксама кароткія апавяданні ўспамінаў пра дзяцінства, друкуецца на старонках «Маладзечанскай газеты». Шмат гадоў вядзе асветніцкую дзейнасць па захаванні культурнай спадчыны, папулярызацыі беларускай мовы. У бібліятэцы яна прэзентавала свой новы зборнік, прызначаны для маленькіх дзяцей – кнігу «Забаўлянкі». Сустрэча з ёй стала сапраўдным святам роднай мовы для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад №1 г.Маладзечна». Тамары Іванаўна ўсіх зарадзіла пазітыўнай энергіяй і любоў’ю да нашай роднай Беларусі. 

Добавить комментарий