15 верасня ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» прайшла акцыя «Бібліяноч-2020». Мерапрыемства прыцягнула ўвагу жыхароў горада рознага ўзросту, якія ўдзельнічалі ў майстар-класе па вырабу беларускіх абярэгаў “Пастка для добрых сноў”, квэсце “Папалі ў пераплёт”, вясёлым дыктанце “Праверка на граматнасць”, стэндзе-апытанні “Я сейчас читаю” і пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на інтэрактыўнай выстаўцы – інсталяцыі “Зямля пад белымі крыламі”. Удзельнікі мерапрыемства атрымалі невялікія прызы і добры настрой.