5 мая у рамках праекта “Пра цябе, мой родны горад, я з любоўю раскажу” адбылася краязнаўчая квэст-гульня “Завочныя вандроўкі па родным горадзе”. Дзеці з цікавасцю адправіліся на пошукі таямнічых куточкаў нашага гораду. З дапамогай карты разгадвалі зашыфраваныя назвы вуліц, выконвалі розныя заданні. Паказалі добрыя веды ў віктарыне «Мая малая радзіма – горад мой родны».