Крэатыўную школу для маленькіх да Міжнароднага дня роднай мовы«Вучым літары і словы разам!» арганізавала бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” у дзіцячым садку №30. Падобныя мерапрыемствы не толькі далучаюць дзяцей да чытання, але і дазваляюць сфармаваць будучых карыстальнікаў бібліятэкі.