20 лютага ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача да Міжнароднага дня роднай мовы адбылася мовазнаўчая гульня «Вывучаем беларускую мову разам з часопісамі». Выхаванцы ДУА «Дзіцячы сад №25 г.Маладзечна» актыўна ўдзельнічалі ў гульнях, адгадвалі загадкі, з цікавасцю лісталі старонкі беларускіх казак і знаёміліся з дзіцячымі часопісамі «Вясёлка», «Буся», «Матуліна сонейка».