Проект «Жыццё патрабуе мiласэрнасцi»

Шмат ўвагі бібліятэка надае рабоце  з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Каля дваццаці год бібліятэка супрацоўнічае з ЦКРНіР і адзяленнем дзённага прыбывання інвалідаў РТЦСАН. Для гэтай катэгорыі наведвальнікаў праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на сацыяльную адаптацыю маладых людзей і дзяцей-інвалідаў.

11 красавіка адбылося святочнае мерапрыемства “Пасхальная радость”. Наведвальнікі РТЦСАН даведаліся пра гісторыю свята, пасхальныя традыцыі і звычаі розных краін, паслухалі вершы і песні, прысвечаныя галоўнаму хрысціянскаму святу.  На выставе “Пасхальное чудо”, якая дзейнічала ў біліятэцы на працягу месяца,  былі прадстаўлены працы з розных матэрыялаў, зробленыя рукамі маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Некалькі сустрэч з наведвальнікамі ЦКРНіР былі прысвечаны казкам. Літаратурны кірмаш  “Вандроўка з Каралямі казкі”, казачны марафон “Три богатыря”, гульня-вандроўка “Жила-была сказка”, эрудыт-спаборніцтва “Цуды на кніжных старонках” перанеслі дзяцей у краіну казак. Мерапрыемства прайшлі вельмі весела, дзеці актыўна ўдзельнічалі ў “казачнай размінцы”, ўспаміналі герояў казак, адказвалі на пытанні крыжаванак, віктарын.

 

На працягу года супрацоўнікі бібліятэкі правялі шэраг мерапрыемстваў для наведвальнікаў РТЦСАН. Музычная шкатулка “Прыгажосць жыцця праз музыку” дала магчымасць маладым людзям акунуцца ў чароўны свет музыкі. Удзельнікі мерапрыемства паўдзельнічалі ў вясёлых гульнях і конкурсах, адгадвалі музычныя загадкі.   Усе жадаючыя змаглі праверыць свае веды у віктарыне “Музычная крыжаванка”.

Напярэдадні свята Вялікадня прайшоў майстар-клас «Вясна-красна свята прынесла”. Наведвальнікі РТЦСАН  сабраліся разам, каб лепш даведацца пра гэтае свята, яго гісторыю і традыцыі. Супрацоўнікі раённага цэнтра рамёстваў правялі майстар-клас па вырабу сувеніраў вялікодных яек. Творчая і карпатлівая праца прыйшлася па душы ўсім. А наведванне выставы работ раённага цэнтра рамёстваў “Пасхальный сувенир” пакінула ў сэрцах маладых людзей цёплыя і станоўчыя ўражанні.

“Наши руки творят чудеса”, пад такой назвай прайшоў яшчэ адзін майстар-клас, які правялі супрацоўнікі бібліятэкі у  РТЦСАН. Маладыя людзі вучыліся рабіць кветкі з гафрыраванай паперы. У выніку іх работы з’явіліся цудоўныя ружы.

Штогод бібліятэка праводзіць свята дабрыні і міласэрнасці, прысвечанае Дню інвалідаў. Не стаў выключэннем і гэты год. Гасцямі дабрачыннага свята “Мелодыя душы” сталі дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, школьнікі і педагогі. У зале бібліятэкі сабраліся людзі, якія ў сілу не залежных ад іх абставінаў, апынуліся адарванымі ад звычайнага жыцця, але  імкнуцца жыць поўным жыццём, быць карыснымі грамадству, верыць, тварыць, шанаваць кожнае імгненне.  Для гасцей выступілі артысты лялечнага тэатра «Батлейка», якія правялі для гасцей майстар-клас па лялечнаму мастацтву і флэшмоб. Навучэнцы школы духавых інструментаў дапамаглі стварыць асаблівую святочную атмасферу радасці ў зале. Добры настрой быў гарантаваны ўсім без выключэння. Шмат выдатных нумароў паказалі і самі юнакі і дзяўчаты аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў. У выкананні шумавога аркестра ”Настрой” прагучалі музычныя творы, а таксама жартоўныя эстрадныя нумары, маладыя людзі спявалі прыпеўкі і танчылі. Госці свята з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах. Усе ўдзельнікі свята атрымалі салодкія падарункі.

Выстаўка творчых работ наведвальнікаў РТЦСАН «Каляровыя фарбы жыцця»