10 красавіка ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача ў рамках праекта «Ад калыханкі да забаўлянкі» прашла гадзіна фальклора «Вясну сустракаем, птушак вітаем». Удзельнікі мерапрыемства, наведвальнікі ДУА «Дзіцячы сад №12 г. Маладзечна» пазнаёміліся са святамі Саракі, Благавешчанне, Вялікдзень, звычаямі і абрадамі, якія іх суправаджаюць. Вясну заўсёды сустракалі песнямі-вяснянкамі. На мерапрыемстве гучалі народныя песні, праводзіліся беларускія народныя гульні.



