«Вясёлы астравок»

3 чэрвеня на тэрыторыі бібліятэкі «Верасок» да Дня абароны дзяцей быў арганізаваны бібліятэчны бульвар «Вясёлы астравок». Наведвальнікі гульнёвай пляцоўкі  прынялі ўдзел у літаратурных выпрабаваннях і віктарынах, інтарактыўнай выставе «Планета перыёдыкі», якая ўключала гульнёвы блок «Прэс-марафон». Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для дзяцей святочныя віншаванні з пачаткам канікулаў «Вазьмі паэзію з сабой», фотавернісаж «Я і Кніга ў аб’ектыве» і фотазону «Я в читающем городе!». Стварыць святочны настрой дапамог флэш-моб «Кніжная агітбрыгада» з удзелам артыстаў Мінскага абласнога лялечнага тэатра «Батлейка».

Добавить комментарий