17 сакавіка ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача ў рамках праекта «Ад калыханкі да забаўлянкі» адбылася фальклорная праграма «Вясёлы край забаўлянак і загадак». Удзел прынялі дзецi старшых груп дашкольных устаноў № 8, 10, 12, 17 і 26 г.Маладзечна. Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне цікавасці да народных традыцый, фальклору, да гістарычнага мінулага нашай краіны. Дашкольнікі ахвотна прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях: «У мядзведзя на бару», «Свінка», «Схавай рукі», «Баба-Яга», слухалі народныя песні, казкі і забаўлянкі, адгадвалі загадкі. Як сімвалы культурна-гістарычнай спадчыны беларускага народа выкарыстоўваліся калаўрот, куфэрак, лялькі, ручнікі і іншыя вырабы з беларускага лёну.









