“Да роднай мовы далучыся”

Дашкольны ўзрост – найбольш спрыяльны час для далучэння дзяцей да беларускай народнай культуры. У рамках праекта “Ад калыханкі да забаўлянкі” у аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача на працягу амаль усяго тыдня дашкольнікі вучыліся размаўляць на роднай мове, ахвотна ўдзельнічалі ў беларускіх народных рухомых гульнях і забавах, знаёміліся з дзіцячымі часопiсамі і казкамі на роднай мове. Супрацоўнікі бібліятэкі выкарыстоўвалі ў рабоце самаробныя дыдактычныя і настольна-друкаваныя гульні, што зрабіла вывучэнне роднай мовы займальным і эмацыянальным: “Беларуская хатка”, “Рыхтуемся да школы”, “Пазнай і падбяры” і іншыя. У свяце “Да роднай мовы далучыся”, прымяркаваным да Міжнароднага дня  роднай мовы, прынялі ўдзел выхаванцы з шаснаццаці  дашкольных устаноў горада. Дзеці паглыбілі свае ўяўленні пра родны край, яго прыроду, культуру і народную творчасць.

 

Добавить комментарий