21 лютага ва ўсіх краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да свята ў бібліятэцы падрыхтавалі выстаўку-віктарыну «Дзіўная родная мова». На ёй прадстаўлена літаратура аб багатай пісьмовай спадчыне нашай Радзімы. Пры знаёмстве з выстаўкай наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць адказаць на пытанні віктарыны і праявіць свае здольнасці ў веданні роднай мовы.