Мерапрыемства з цыкла “Сонечны прамень творчасці” было прысвечана традыцыйнаму беларускаму мастацтву — выцінанцы. У арт-гадзіне “Добрым людзям на заглядзенне” прынялі удзел метадысты раённага цэнтра рамесел і вучні школы № 11. Была падрыхтавана прэзентацыя па гісторыі і сучасным становішчам выцінанкі. Дзеці з вялікай цікавасцю выразалі розныя выцінанкі, якія потым забралі ў якасці падарункаў для бацькоў.