11 красавіка ў бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» адбылося літаратурнае караоке «Залаты россып вершаў». Удзельнікі клуба «Нядзельныя сустрэчы» акунуліся ў незвычайнае эстэтычнае багацце беларускай паэзіі: адказвалі на пытанні, выразна чыталі вершы з зборнікаў беларускіх паэтаў. Мерапрыемства пашырыла веды літаратурнай спадчыны, узбагаціла ўнутраны свет.