“Залаты узрост”

У рамках праекта “Залаты узрост” прайшла сустрэча з рэдкалегіяй жаночага часопіса “Алеся”. Сярод гасцей мерапрыемства  прысутнічалі Ларыса Ракоўская, галоўны рэдактар часопіса,  Людміла Рублеўская, знакамітая беларуская пісьменніца, і паэт, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі. Людміла Рублеўская  прэзентавала сваю чацвёртую кнігу авантурна-прыгодніцкага цыкла “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэранта”, правяла для прыхільнікаў сваёй творчасці забаўляльную віктарыну на гістарычную тэму. Самыя актыўныя удзельнікі віктарыны атрымалі падарункі, якія пісьменніца прывезла з сабой. Бард Алесь Камоцкі прадставіў новы зборнік вершаў Рыгора Барадуліна “Каб аднойчы”, якія ён паклаў на музыку.  На працягу вечарыны  ён спеў шэраг песняў. Мерапрыемства мела цёплы сяброўскі настрой. Наведвальнікі  вечарыны задавалі гасцям пытанні і атрымлівалі ў падарунак свежыя нумары “Алесі”. Людміла Рублеўская падаравала  чытачам бібліятэкі сваю кнігу “Дагератып” з літаратурнай серыі “Шляхецкая чытанка”.

Добавить комментарий