Злёт юных талентаў «Пра цябе, мой родны край»

19 мая ў бібліятэцы «Верасок» адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага злёту юных талентаў пад назвай “Пра цябе, мой родны край”, прысвечанага Году малой радзімы. Тут сабраліся таленавітыя вучні з 12 школ раёна.

Цырымонія ўзнагароджання пачалася з песні ў выкананні Чарняўскага Канстанціна, саліста ўзорнай эстраднай студыі «Жывы гук» Палаца культуры.

На конкурс, які праводзіўся сярод удзельнікаў Злёту па трох намінацыях: «Паэзія», «Проза», «Жывапіс», былі прадстаўлены 66 работ: 29 паэтычных твораў, 20 — празаічных, твораў жывапісу — 17.

Усе ўдзельнікі конкурса былі узнагароджаны дыпломамі, падзячнымі пісьмамі, падарункамі і заахвочвальнымі прызамі.

Для ўдзельнікаў і гасцей Злёту была падрыхтавана насычаная і разнастайная канцэртная праграма. Сапраўдным падарункам стала выступленне дзіцячых калектываў Палаца культуры г.Маладзечна: выхаванцаў узорнай студыі эстраднай песні “Спяваем разам” Паліны Сіняўскай і Марыі Мумладзе.

 З вялікім поспехам выступілі таленавітыя дзеці з сярэдняй школы №8, якія наведваюць тэатральную студыю «Кіпень» пад кіраўніцтвам Ліліі Міхайлаўны Стасюлевіч. Яны паказалі ўрывак — сучасную інтэрпрэтацыю казкі “Папялушка”.

Мы шчыра віншуем вучняў з удзелам у конкурсе, ганарымся імі і спадзяёмся, што конкурс стаў яшчэ адной магчымасцю праявіць сябе, даказаць сабе, што ты можаш быць лепшым. Жадаем ім поспехаў у іншых конкурсах і спаборніцтвах. Таксама  выказваем падзяку педагогам , якія дапамаглі школьнікам паспяхова выступіць на конкурсе.

Відэа з мерапрыемства можна паглядзець па ссылцы:

https://youtu.be/IwTkiVJ4Pn4

 

 

 

 

Добавить комментарий