Традыцыйным стала правядзенне ў бібліятэцы раённага Злёту юных талентаў. У гэтым годзе Злёт “Всё начинается с таблички, свитка, бересты”, які адбыўся у маі, быў прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Вядучымі сталі удзельнікі тэатральнай студыі “Кіпяток” СШ №8. Гучалі песні ў выкананні узорнай эстраднай студыі “Спяваем разам” пад кіраўніцтвам А. В. Атрашкевіч. Вызначалі пераможцаў конкурсу таленавітыя і творчыя людзі: Міхаіл Казлоўскі — краязнаўца, Аляксандр Хазянін — заслужаны журналіст і іншыя. Былі разглежаны і абмеркаваны 48 работ. Усе удзельнікі атрымалі падзячныя лісты і заахвочвальныя прызы.