“З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”

12 студзеня бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” запрасіла удзельнікаў клуба “Нядзельныя сустрэчы” на мерапрыемства “З цябе, мой край, пачынаецца Беларусь”, прысвечанае Году малой радзімы і 80-годдзю Маладзечанскага раёна.

Незнаёмая форма правядзення мерапрыемства – бібліятэчны квілт (складанне плаката з “шматкоў” па пэўнай тэме) заінтрыгавала дзяцей. Яны з захапленнем выконвалі розныя заданні, малявалі прыгожыя месцы свайго горада і краю, удзельнічалі ў віктарынах і конкурсах.

Вынікам бібліятэчнага квілта стаў плакат з рознакаляровых “шматкоў” з малюнкамі і інфармацыяй аб краі, добры настрой удзельнікаў мерапрыемства, а таксама цвёрдае жаданне больш чытаць і пазнаваць шмат новага.

 

 

Leave a Reply