«Казачная лакацыя»

12 чэрвеня супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача  падчас XXV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі «Маладзечна — 2026» на цэнтральнай плошчы горада арганізавалі інтэрактыўную дзіцячую пляцоўку «Казачная лакацыя». Тут дзяцей чакала мноства гульняў і забаў – падлогавыя шашкі, пазлы-мазаікі, кубікі і інш. А аматары маляваць змаглі стварыць цудоўныя, яркія казачныя малюнкі, або размаляваць размалёўку з казачнымі героямі. А яшчэ — дзеці фатаграваліся ў казачных фотазонах, будавалі казачныя вежы і замкі з вялікага мяккага канструктара. Кожны змог абраць сабе занятак па душы.

Добавить комментарий