5 верасня бібліятэка сямейнага чытання «Верасок» прыняла ўдзел у Дні беларускага пісьменства ў г. Копыль. Супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі літаратурна-гульнёвую пляцоўку «Калі цябе спаткае казка». Была аформлена прыгожая дзіцячая фотазона з хаткай і плотам. Цікавасць у наведвальнікаў пляцоўкі выклікаў літаратурны калодзеж, з якога можна была вылавіць добрае святочнае пажаданне. З задавальненнем дзеці і дарослыя прымалі ўдзел у майстар-класе «Беларусь мая васільковая» і гульні «Беларуская казка — розуму падказка».