«Касмічная адысея» — так называлася сустрэча Кацярыны Хадасевіч-Лісавой з чытачамі, якая здолела стварыць чароўную атмасферу у зале: ператваралася у зорную фею і чаравала ў бібліятэцы, расказала, што натхніла яе на пісьменніцкую дзейнасць і як з’явіліся яе літаратурныя героі. На сустрэчу прыйшлі не толькі дзеці, але і дарослыя. Пісьменніца з радасцю папоўніла кніжны фонд бібліятэкі сваімі творамі.