Квэст-гульня «Падарожжа ў свет роднай мовы»

Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў аддзеле па абслугоўвання дзіцячага чытача праходзіць шэраг мерапрыемстваў, якія маюць на мэце стварэнне ўмоў для павышэння ў выхаванцаў дзіцячых садоў матывацыі да вывучэння беларускай мовы, выхаванне маральных каштоўнасцей, патрыятызму і грамадзянскасці, павагі да сваёй краіны і роднай мовы. Чытаючы кнігі на роднай мове, чалавек не губляе сувязь з родным краем, адчувае сябе часцінкай свайго народа. Таму і пачаўся тыдзень роднай мовы з інтэрактыўнай кніжнай выставы «Казка родная, беларуская», дзе дзеці пазнаёміліся з першымі кнігамі для дзяцей на беларускай мове. Казка — найбольш яркі і захапляльны па сваім змесце і паэтычным афармленні жанр вуснай народнай творчасці. У казках закладзена жыццёвая мудрасць. Таксама для самых маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі быў арганізаваны прагляд мульфільмаў на беларускай мове, праводзіліся цікавыя пазнавальныя конкурсы. На прыпынках «Гульнёвы», «Перакладчыкі», «Казка родная, беларуская» трэба было адгадаць загадкі, перакласці словы з рускай мовы на беларускую, скласці прыказкі і прымаўкі, якія пераблыталіся, пагуляць у рухомыя беларускія народныя гульні. Весела і змястоўна бавілі час у бібліятэцы дашкаляты.

Добавить комментарий