«Клуб вясёлых і знаходлівых»

28 мая ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача адбылася інтэлектуальная гульня “Клуб вясёлых і знаходлівых”. Пагуляць у клубе вясёлых і знаходлівых запрашасілі ўдзельнікаў  праекта “Ад калыханкі да забаўлянкі” – выхаванцаў дзіцячых садоў № 8, 12, 17 і 26. Дзецям, прапанавалі паслухаць цікавую гісторыю пра хлопчыка Янку, які нарадзіўся ў сялянскай сям’і і пакуль вырас пачуў ад маці шмат калыханак, забаўлянак і іншых твораў беларускага дзіцячага фальклору. Дзеці з цікавасцю сачылі як падрастаў Янка. Паслухалі, якія песенькі спявала маці хлопчыку і самі дружна выканалі сучасную калыханку. У падарожжа дзеці адправіліся на казачным “цягніку”. Знаёмства з беларускім фальклорам суправаджалася песнямі і гульнямі. Дзеці ўспомнілі беларускія народныя казкі, адгадалі загадкі, пагулялі ў рухомыя гульні. Вывучаць родную мову ў бібліятэцы аказалася не толькі карысна, але і весела і цікава.

Добавить комментарий