«Книга, чтение и отличное настроение» — пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства адправіліся ў займальнае падарожжа па станцыях «Чароўная кніга» і «Кніжныя скарбы». У падарожжы дзяцей чакалі шматлікія «перашкоды» у выглядзе конкурсаў, віктарын, пытанняў. Каб іх пераадолець, падарожнікам давялося праявіць сваю эрудыцыю і кемлівасць. Напрыканцы свята бібліятэкар нагадала юным чытачам, каб яны не забывалі летам бібліятэку, абавязкова чыталі, і тады летнія канікулы будуць не сумнымі, а пройдуць займальна, цікава і пазнавальна.