22 студзеня супрацоўнікі бібліятэкі «Верасок» у рамках праекта «З любоўю да Беларусі» правялі вандроўку па Беларусі «Кніга запрашае ў падарожжа» ў санаторнай школе-інтэрнаце і пазнаёмілі дзяцей з серыяй кніг «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя». Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра гарады, музеі, нацыянальныя паркі нашай краіны. А камандная гульня дала магчымасць кожнаму правіць сябе і паказаць добрыя веды. У канцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.