«Кніжная спадчына Францыска Скарыны» — так называлася гістарычнае падарожжа, якое праводзілася ў школе №6 да Дня ведаў. Вучні змаглі акунуцца ў атмасферу скарынаўскай эпохі, пазнаёміліся з найбольш цікавымі і загадкавымі фактамі з жыцця першадрукара, прынялі ўдзел у віктарыне “Ён першы кнігу даў славянам”. Увазе вучняў была прадстаўлена самадзельная кніга, якую зрабілі работнікі бібліятэкі з нагоды 500-годдзя кнігадрукавання на Беларусі. Кніга, пад назвай “Верасок” у выглядзе кніжкі-гармошкі — зборнік твораў юных чытачоў бібліятэкі, была створана з мэтай прапаганды беларускай мовы, прыцягнення ўвагі да чытання і выяўлення творчых здольнасцей бібліятэкараў. У ёй выкарыстоўваўся рукапісны тэкст, тэхнікай выканання паслужыла аплікацыя.