«Любі і ведай свой родны край»

Сумесны праект «Маладзечанскай газеты» і бібліятэкі сямейнага чытання «Верасок», прысвечаны Году малой радзімы і 630-годдзю Маладзечна

Тэрмін правядзення краязнаўчай віктарыны — з 7 красавіка па 30 чэрвеня. Вас чакаюць тры цікавыя і захапляльныя этапы. Удзельнікі, якія паспяхова адказалі на пытанні папярэдняга тура, могуць прымаць удзел у наступным.

Заданні, а пазней правільныя адказы на іх і вынікі віктарыны, будуць апублікаваны на старонках «Маладзечанскай газеты» (штомесяц у апошнім суботнім нумары), размешчаны на сайце бібліятэкі (verasok.molib.by) і ў сацыяльнай сеці Укантакце «https://vk.com/club34270146». Пісьмовыя адказы (вітаюцца грунтоўныя і разгорнутыя) першага тура прымаюцца з 7 па 25 красавіка, другога — з 1 па 25 мая , трэцяга — з 1 па 25 чэрвеня непасрэдна ў «Вераску» (В. Гасцінец, 121 В-3). Не забудзьце пазначыць прозвішча, імя, адрас, кантактны тэлефон.

Вынікі віктарыны будуць абвешчаны ў бібліятэцы сямейнага чытання ў тэрмін з 30 чэрвеня па 3 ліпеня. Пераможцаў чакаюць прызы.

Тэлефон для даведак: 76-06-56. Час работы бібліятэкі: панядзелак — серада — 9.00 — 18.00, чацвер — нядзеля — 10.00 — 18.00, без выхадных і перапынку на абед.

 

Пытанні віктарыны 1 тура:

 

  1. Назавіце ганаровых жыхароў горада Маладзечна.
  1. Як называлася сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова, у якой рыхтавалі настаўнікаў пачатковых школ і якая была заснавана на базе Маладзечанскай прагімназіі? Калі яна існавала? Дзе знаходзіцца будынак і ў якім годзе ён пабудаваны?
  1. Назавіце помнік архітэктуры стылю «мадэрн» з выкарыстаннем ордэрнай пластыкі, пабудаваны ў 1907 годзе.
  1. У якіх пісьмовых крыніцах упершыню ўпамінаецца горад Маладзечна?
  1. Назавіце ўзорны дзіцячы фальклорны ансамбль, створаны ў 1988 годзе.
  1. Назавіце сучасныя назвы населеных пунктаў Маладзечанскага раёна: Пузікі, Бараны, Ваўкі, Лапінцы, Гурнавічы, Чырвонаармейская. У якіх гадах яны былі перайменаваны?
  1. Калі Маладзечна атрымала статус горада?
  1. Колькі гадоў праіснавала Маладзечанская вобласць?
  1. Калі у горадзе быў закладзены парк Перамогі?
  1. Колькі было вуліц у Маладзечне ў 1623 годзе? Назавіце іх.

Добавить комментарий