Люблю свой край, старонку гэту

20 кастрычніка вучні СШ №11 здзейснілі краязнаўчы ваяж «Люблю свой край, старонку гэту». Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта «Пра цябе, мой родны горад, я з любоўю раскажу».

На сустрэчу запрасілі краязнаўцу Уладзіміра Садоўскага, які дапамог дзецям зазірнуць у глыб стагоддзяў роднага краю, здзейсніць падарожжа па памятных месцах, каб дакрануцца да гісторыі горада.

Віртуальная экскурсія ў мінулае Маладзечна суправаджалася электроннай прэзентацыяй.

Добавить комментарий