27 снежня ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача прайшоў майстар-клас з мастаком Віктарам Данілавым “Мастак — чарадзей”, аўтарам ілюстрацый кнігі вершаў Святланы Быкавай “Мастак — чарадзей”. Удзел прынялі наведвальнікі школьнага аздараўленчага лагера дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Маладзечна”.