5 лютага ў санаторнай школе-інтэрнаце супрацоўнікі бібліятэкі «Верасок» правялі мерапрыемства. Бібліятэкары прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам адправіцца ў віртуальную вандроўку па адной з самых прыгожых краін свету – па роднай Беларусі. Дзеці пабывалі ў розных куточках нашай краіны, атрымалі цікавыя звесткі пра гарады, замкі, музеі і нацыянальныя паркі, паўдзельнічалі ў пазнавальнай віктарыне.