12 чэрвеня ў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча прайшла цёплая сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтарам аповесцей і апавяданняў для дзяцей Тамарай Бунта. Тамара Бунта правяла з дзецьмі цікавую гульню-размінку і віктарыну па дзіцячых кніжках. Дзеці з вялікім задавальненнем разгадвалі загадкі, працягвалі прыказкі, прамаўлялі беларускія скорагаворкі. Падчас сустрэчы Тамара Пятроўна акцэнтавала ўвагу на тое, што ў яе кнігах апавяданняў ідзе гаворка пра сучасных дзяцей. Гэта добрыя гісторыі пра звычайных хлопчыкаў і дзяўчынак. Аўтарка расказала пра свае творы, якія і сумныя, і вясёлыя, у асноўным аўтабіяграфічныя, не фантастычныя і не выдуманыя. А затым прачытала самае «страшнае апавяданне», якое аказалася наадварот вясёлым. Кнігі «Дзяўчынка з вiшнёвага завулка», «Чароўны кошык», «Сад з матылькамi», «Далонькi з пушынкамi» , «Белое облачко» – нікога не пакінулі абыякавымі.











