Традыцыйна у Дзень ведаў, 1 верасня, супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць розныя святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. У гэтым годзе бібліятэкары падрыхтавалі першы ўрок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца” для вучняў 4-га класа сярэдняй школы №9. Прысвечаны ён быў Году малой радзімы. У ходзе мерапрыемства вучні дакрануліся да багатай гістарычнай спадчыны нашага горада: здзейснілі завочную экскурсію ў гісторыю горада, ўспомнілі памятныя даты, імёны вядомых землякоў, дзяліліся цікавымі фактамі аб сваёй «малой» Радзіме, даведаліся аб паходжанні назвы нашага горада. З цікавасцю прайшла віктарына “Я ведаю свой родны горад”, якая ўтрымоўвала шэраг цікавых пытанняў аб гісторыі нашага горада.