21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, супрацоўнікі бібліятэкі сямейнага чытання “Верасок” у дзіцячым садку №8 горада Маладзечна правялі свята роднай мовы “Моўныя скарбы роднага краю”. Дзеці адправіліся ў падарожжа на “цягніку”. Пазнаёміліся з традыцыямі святкавання беларускіх свят, з беларускімі народнымі казкамі, вучылі забаўлянкі, разгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія народныя гульні: “Перакладчыкі”, “Бусел”, “Выправі памылку”, ”Цудоўны мяшочак”. Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў дзяцей цікавасці да гісторыі і культуры беларускага краю, да нацыянальных традыцый, да роднай мовы.
