У сувязі з велізарнай колькасцю работ (больш за 700 творчых прац), дасланых на конкурс, падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў перанесена на 1 снежня.
Акрамя таго, аргкамітэт конкурса вырашыў павялічыць колькасць прызавых месцаў, падзяліўшы працы ў катэгорыі “Школьнікі і навучэнцы да 18 гадоў” на падкатэгорыі: 6–9 гадоў, 10–13 гадоў, 14–18 гадоў. Катэгорыя “Дарослыя ад 18 г.” застаецца нязменнай.
Азнаёміцца з конкурснымі працамі, а таксама пакінуць свой голас за ўпадабаныя відэачытанні можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!”.
Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.