10 чэрвеня ў рамках XXIІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі, прысвечанага Году міра і стварэння, на літаратурнай пляцоўцы “На зямлі Купалы і Багдановіча” супрацоўнікі бібліятэкі знаёмілі наведвальнікаў з галерэямі фотаздымкаў Янкі Купалы і Максіма Багдановіча і літаратурай аб іх жыцці і творчасці, прапаноўвалі літаратурныя гульні, фотазоны і майстар-клас па вырабу кніжных закладак “Васількі”.