У лістападзе, напярэдадні Міжнароднага дня інвалідаў, бібліятэка аб’явіла аб зборы кніг для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. У выніку дабрачыннай акцыі “Неделя дарственной книги” была сфарміравана калекцыя кніг, якую супрацоўнікі бібліятэкі перадалі ў аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян.