У бібліятэцы сямейнага чытання «Верасок» праходзіць «Тыдзень культуры Расіі». Мерапрыемствы уключаюць выстаўкі кніг, прэзентацыі, агляды літаратуры, якую падарылі прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі. Для юных і дарослых чытачоў бібліятэкі Пасольствам Расійскай Федэрацыі ў Беларусі перададзена 29 кніг. Гэта — энцыклапедычная, пазнавальная і мастацкая літаратура. Юныя наведвальнікі бібліятэкі з цікавасцю знаёмяцца з літаратурай, прадстаўленай на выстаўцы.
http://www.mlyn.by/2019/03/v-molodechno-startovala-nedelya-rossijskoj-kultury/