«Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі»

30 ліпеня 2022 года бібліятэка сямейнага чытання “Верасок” прыняла ўдзел у свяце “Ракуцёўскае лета”. Удзельнікамі традыцыйнага  свята паэзіі і песні як і заўсёды сталі не толькі дарослыя, але і дзеці. Менавіта для апошніх была арганізавана гульнёвая пляцоўка і творчая майстэрня. У зоне для рухомых гульняў дзеці маглі будаваць замкі з кубікаў, скакаць на скакалках, гуляць у бадмінтон і ныраць у лабірынт. На занятку творчай майстэрні, якая карысталася не меншай папулярнасцю, усіх жадаючых вучылі рабіць кніжныя закладкі. Іх можна было ўпрыгожваць на ўласны густ васількамі, малюнкамі і радкамі з вершаў Максіма Багдановіча. Удзельнікі дзіцячай праграмы засталіся задаволеныя разнастайнасцю прапанаваных ім заняткаў і ўвогуле праведзеным на свяце часам.

#библиотекаверасок

Добавить комментарий