26 студзеня дуэт “Мяў-мяў” Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько прадставіў музычны беларускамоўны спектакль пра Фіндуса і Пэтсана “Паляванне на ліса” па матывах аднайменнай дзіцячай кнігі шведскага пісьменніка Свена Нурдквиста.
У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі гледачы даведаліся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. Мюзікл адбыўся пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі.
Па завяршэнні спектакля дзетак чакалі, салодкія пачастункі і фота на памяць, а таксама ўсе гледачы атрымалі сцяжкі Швецыі.
Более подробно: http://www.mlyn.by/2018/01/myuzikl-kazku-pa-knize-shvedskaga-pismennika-pakazali-u-maladzechanskaj-bibliyatetsy/