12 лістапада ў рамках клуба “Мы і нашы дзеці” адбылася літаратурная гульня “Осенний листопад загадок”. Дзеці разам з бацькамі “збіралі” прыказкі, складалі восеньскі прагноз надвор’я па народных прыметах. Выбіраючы лісток, адказалі, якому дрэву ён належыць. Выконвалі заданні: чыталі вершы, казалі скорагаворкі, адгадвалі загадкі і рэбусы.