«У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс «О, Беларусь, мая шыпшына!», які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.
Шчыра дзякуем кожнаму ўдзельніку, а таксама настаўнікам, бацькам чытальнікаў і ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні відэавыступленняў!
Азнаёміцца з конкурснымі працамі можна ў суполцы “О, Беларусь, мая шыпшына!» і ў адмыслова створаным плэй-лісце на платформе YouTube.
Прыемнай нечаканасцю стала для арганізатараў колькасць атрыманых творчых прац – каля 880 відэа даслалі нам чытальнікі розных узростаў з усёй Беларусі (асабліва шмат удзельнікаў з Мінскай і Магілёўскай абласцей), а таксама з-за мяжы (у прыватнасці Італіі). Такім чынам, конкурс набыў не толькі агульнарэспубліканскі, але і міжнародны рэзананс.
Нечакана вялікая колькасць і высокі ўзровень пададзеных для ўдзелу ў конкурсе творчых прац прымусілі арганізатараў не ставіць кропку ў дадзеным праекце. Дзякуючы вашай актыўнасці і грамадскаму рэзанансу сваю ўвагу на конкурс звярнулі новыя спонсары і партнёры. Каб працягнуць конкурсу жыццё, падтрымаць агульную цікавасць да творчасці Уладзіміра Дубоўкі і ўсёй беларускай літаратуры конкурс будзе мець свой працяг. Ідзе нават гаворка пра магчымасць дадатковых узнагарод і падарункаў найбольш актыўным і папулярным удзельнікам. У хуткім часе паступіць новая інфармацыя.»
Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў «О, Беларусь, мая шыпшына» на дадзены момант глядзіце па спасылцы:
Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.