«О, Беларусь, мая шыпшына»

Конкурсныя работы: анлайн-выступленне з выразным чытаннем вершаў Уладзіміра Дубоўкі.

Умовы конкурсу: удзельнік запісвае сваё чытанне верша паэта на відэа (абавязкова напачатку назваўшы сябе і агучыўшы назву твора), запампоўвае відэазапіс на любы файлаабменнік і дасылае на электронную пошту verasok.lib@rambler.ru .

У лісце абавязкова паведамляйце:

-сваё імя і прозвішча,

-узрост,

-горад пражывання,

-месца вучобы,

-кантактны нумар тэлефона.

Дадатковая інфармацыя.

У склад журы ўваходзяць супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, выкладчыкі, акцёры i iншыя эксперты.

Пераможцы будуць адзначаны:

— памятнымі дыпломамі;

— бясплатнай экскурсіяй па бібліятэцы (з наведваннем музея кнігі і пад’ёмам на аглядную пляцоўку);

— падарункамі

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны 19 лістапада 2020 г. на партале www.nlb.by і ў сацыяльных сетках Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама на старонках і сацыяльных сетках часопісаў “Маладосць” і “Бярозка”.

Заяўкi на конкурс прымаюцца з 10 кастрычніка па 1 лістапада 2020г.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся ў бібліятэку сямейнага чытання «Верасок».

Тэлефоны: 52-26-89, 80299403228

Добавить комментарий