20 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў аддзеле па абслугоўванню дзіцячага чытача правялі мовазнаўчую гульню «Пагуляем у роднае слова». Удзел прынялі вучні восьмых і дзевятых класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Маладзечна». Гульня прайшла цікава і пазнавальна. Удзельнікі выканалі ўсе, прапанаваныя ім заданні, і прадэманстравалі сваю кемлівасць і эрудыцыю. Вучні ўспомнілі імёны беларускіх пісьменнікаў, растлумачылі значэнне рэдкаўжываемых беларускіх слоў і праявілі сябе добрымі знаўцамі беларускага фальклору. Мерапрыемства беларускамоўнага тыдня дапамагло абудзіць ва ўдзельнікаў цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа, а таксама дапамагло праявіць сябе.

