«Пад крыламі белага бусла»

20 лютага ў рамках праекта «Жыццё патрабуе міласэрнасці» адбылося краязнаўчае падарожжа «Пад крыламі белага бусла». Наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў РТЦСАН прыйшлі ў бібліятэку сямейнага чытання «Верасок» каб пагаварыць пра прыгажосць нашага краю, пра яго цудоўныя краявіды, пра непаўторнасць і самабытнасць беларускай прыроды і культуры. Маладыя людзі атрымалі цікавыя звесткі пра гарады, замкі, музеі і нацыянальныя паркі Беларусі, паглядзелі фільм пра Палескі  дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік,  прынялі ўдзел ў пазнавальнай віктарыне.

Добавить комментарий