«Па лясных сцяжынках»

19 чэрвеня для выхаванцаў дзіцячага садка №14 супрацоўнікі бібліятэкі правялі квэст «Па лясных сцяжынках», які быў прысвечаны творчасці вядомага дзіцячага пісьменніка Янкі Галубовіча, чыё жыццё на працягу доўгага часу было звязана з нашым горадам.

Мерапрыемства прайшло вельмі весела, дзеці з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях і конкурсах квэста. Дашкольнікі павінны былі выканаць шэраг заданняў каб вызваліць звяроў, герояў казак з імправізаванага павуціння: знайсці сляды, адгадаць загадкі, адказаць на пытанні бібліятэкара, а таксама намаляваць жывёл.

Добавить комментарий