«Па стронках роднай мовы»

Кожны чалавек, у тым ліку і маленькі грамадзянін, павінен ведаць сваю родную мову, любіць народныя песні, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь. Таму, у аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача праходзіць Тыдзень беларускай мовы, на працягу якога праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы і беларускай нацыянальнай культуры. 21 лютага  ўдзельнікамі гульні-апытанкі «Па стронках роднай мовы» сталі выхаванцы дзіцячага садка №27 г.Маладзечна. На занятку дзеці вучыліся размаўляць па-беларуску, слухалі беларускую мову, вучыліся самі называць на роднай мове розныя прадметы, вымаўляць ветлівыя словы. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на беларускай мове, слухалі вершы. Даспадобы дашкольнікам  прыйшліся беларускія народныя казкі. Дзецям вельмі спадабаўся занятак і яны  з захапленнем запаміналі і паўтаралі беларускія словы.

Добавить комментарий