19 студзеня лялечны тэатр “Лямцавая батлейка” завітаў у госці са спектаклем “Мама Му, Крумкач і Каляды”, пастаўленным паводле кнігі шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр (у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч)
Сустрэчу адкрыла прадстаўнік Пасольства Швецыі ў Беларусі Алеся Літвіноўская. Яна падарыла бібліятэцы дзіцячыя кнігі шведскіх пісьменнікаў Юі Вісландэр, Эвы Сусы і Свэна Нурдквіста.
Лялькі карова Мама Му і Крумкач, зробленыя з войлака, літаральна ажывалі ў руках актрыс Бэлы Кавальковай і Веранікі Фаміной.
Пасля спектакля ўсе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі малюнак каляднай ялінкі і алоўкі. Трэба было намаляваць упрыгожванні на ялінцы.
Сустрэча завершылась салодкім сюрпрызам – усе гледачы атрымалі смачныя цукеркі, а таксама флажкі Швецыі.